Donate
ECLAB - Contemporaneity & Сo

Распавядзі Алексіевіч: студэнткі і студэнты маюць голас

Марыя Колб


Калі б Алексіевіч хацела дапоўніць сваю кнігу маёй гісторыяй, я б распавяла пра падзеі каля 25 сакавіка 2017 года.

За 2 дні да самога Дня Волі майго сябра затрымалі. Ён проста ішоў каля МДЛУ, калі да яго падбеглі, скруцілі і пасадзілі ў сіні бусік. На наступны дзень мы паехалі на ягоны суд. Яму далі 5 сутак. Мы яшчэ жартавалі, што ён “лёгка аддзелаўся”.

Увогуле ў тыя дні “на сутках” пасядзелі багата знаёмых. У нейкі момант я пачала ведаць, дзе знаходзяцца ўсе суды ў Менску. Нікому не жадаю такіх ведаў.

На Дзень Волі мы хацелі выйсці студэнцкім блокам. Упершыню за доўгія гады мы хацелі паказаюць, што студэнткі і студэнты маюць голас і не хочуць мірыцца з сітуацыяй у краіне. Мы падрыхтаваліся, намалявалі плакаты, вялізны банэр. Мы былі такія ўзрушаныя тым, што мелася адбыцца. Акцыя планавалася абсалютна мірная, як і заўсёды. Гвалтоўнай яе робяць толькі амапаўцы.

У мяне ёсць успамін, які дагэтуль стаіць перад маімі вачыма. Я памятаю, як беглі людзі. Мы стаялі на плошчы Якуба Коласа каля выхаду з Імпульса і на нас раптоўна пачалі бегчы людзі. Бо пачаўся хапун. Амапаўцы хапалі людзей і саджалі іх у аўтазакі.

Мы схаваліся ў Імпульсе, ніхто з нас не пастраждалі. Калі мы ўбачылі, што калона прайшла далей па праспекце Незалежнасці, мы выйшлі і, досыць раздаўленыя, вырашылі паехаць да сяброўкі. Двое хлопцаў з нашай кампаніі пайшлі ў бок плошчы Перамогі па вул. Чырвонай. Мы разышліся.

Праз 30 хвілін мне тэлефануе адзін з тых хлопцаў і кажа, што нашага сябра затрымалі. На наступны дзень зноўку бегалі па судах, бо немагчыма было датэліцца, каб зразумець, дзе ён знаходзіцца…

Дагэтуль у душы квітнее разчараванне той сітуацыяй і нашымі паводзінамі. Але мы не маглі падставіць іншых студэнтаў і студэнтак, таму адмянілі паход адзіным студэнцкім блокам.

Я добра памятаю амапаўцаў, як яны стараліся напужаць людзей, станавіліся ў адну лінію, білі па шчытах, гвалтоўна затрымлівалі нявінных людзей. Ва ўсім гэтым мяне пужае адданасць амапаўцаў. Поўная адсутнасць крытычнага мыслення, логікі дзеянняў і іх наступстваў. Яны толькі трымаюцца за свае вялізныя заробкі, халяўныя кватэры і ранні выхад на пенсію, добра аплочваемую, на хвіліначку. Пры тым абсалютна не задумваюцца, што яны менавіта робяць. А хутчэй падладкоўваюцца, каб пры цяперашняй уладзе добра есці.

А, магчыма, яны задумваюцца і робяць усё гэта асэнсавана.

--------------------------------------------

Галоўнае ў такія часы — застацца чалавекам.

Comment
Share

Building solidarity beyond borders. Everybody can contribute

Syg.ma is a community-run multilingual media platform and translocal archive.
Since 2014, researchers, artists, collectives, and cultural institutions have been publishing their work here

About