паэма_Адсутнасць (урыўкі)

Karen Karnak
02:24, 19 апреля 2020
Добавить в закладкиДобавить в коллекцию

У суаўтарстве з Анісіяй Казлюк працуем над паэмай, што складаецца праз вопыт знаёмства з мовай і жыцця праз мову.
Пошук навобмацак, стварэнне слоўніка вобразаў і адчуванняў.
Дрэйф праз паверхню ў сутнасць, глыбіню прамовы, маўлення, тэксту.
Для абодвух аўтараў_к паэма — нязвыклы вопыт сумеснага напісання, дзякуючы якому можна выпрабоўваць новыя формы і сэнсы сучаснай беларускай паэзіі.

Image

-------------------------------------------------------------------------------------------

Слоўнік першы


адсутнасць асэнсаванне водгук насамрэч роспач спрачацца згортваць адчуванне
немата немасць млявасць спакой збянтажаны здзейсніць закрэсліць нарашце
хмары восень адзенне развітацца быццам бы рыгіднацсь похва твар
сорам спакой бегчы нікуды трымацца дрыгва вораг вечар вусны вочы
час напэўна дождж блукаць нарыс нораў пяшчота нікуды палохацца
кроў хістацца мары мроя млын магіла паўтор паветра пах пытанне
зімовы сталы канчаткова выпадкова далеч дарэчы прэч
нагадваць цешыцца неўміручы боль нічога мабыць імкненне
набываць непаўторны адчапіць патуга загінуць азірацца позірк усмешка
блукаць быццам бы менавіта узгадваць чарга па расе непакорны
далечыня чырвоны чароўны адмоўны ніякі ніводны пакуль
цераз крок выпадкова памерці мур мара нарыў згвалтаваць
лязг лямант верагодна ліхтар пустэча папера прыватны
носьбіт нагадваць цемра лёс летуценні прыкметы істота
адчай набываць рызыка тата матуля маці матка марудны
цудоўны збянтэжыцца ледзве трывай узгадаць здзеквацца
поўдзень поўнач ноч пакуты паленне цішыня цмок смецце
блакітны бліскучы нагадваць спыніцца навошта неяк
дадому уздоўж насуперак рахунак падлога гвалт гуз гума
гучны спеў каханне ланцуг расхістацца набыць апынуцца сусвет


Частка 2


нябачна ў прыгаршні поўныя млечнага зьзяння набраць
насупраць насуперак плыць уплываць зіхацець
зброю шукаць дзе няма яе нема абрыдла наогул
выправіць чрэслы змяніць накірунак адчуць
боль
спевы болю крывавыя шэрыя плямы навокал
гэта пустэча пустэльня пустота істота маўчы
ад края да края
верасень люты лічыць пералічваць
імгненнне імкненне імя немата дзе нічога няма
непаўторнае
крок за крокам

за кратамі за плотам
за набытым і ў цемры пачутым
за хвілінай маруднай і водгукам ветру
за паветрам напоўненым моўнымі ярамі
белага цэлага цалкам жывога

няхай дагарае той гай небакрая
той бок небасхіла
той край далягляда
той рой летуценняў
падлога паленняў
папера макроты
маўчанне істоты
істотнае нешта
паміж і прамежнасць
нічога няма
толькі збянтэжанасць


Частка 4


адзінота
мы ідзем па беразе ўздоўж Балтыйскага мора
імгненьне
перажыць развітанне пах юнацтва шэпт
ты маеш мужнасць я тло пакуты памяць
імкнуцца закахацца зламацца

адзінота
рэўнасць эротыка твайго майго катавання
у цішыні

слухацца бегчы
цекчы
глупства глытаць
дым дыхаць
дзень еньчыць
любоў лекаваць
чалавецтва шолах

памяці плыні
похвы пахаванне
нельга перажыць
маладосці муры
эмацыйнасць юнацтва

ванітавання вечар
драўляныя думкі
кавалак клопату
жах жыцця
нячутна ные

адзінота адарвацца
безнадзейна бегчы бачыць
бераг бура вернік ветразь
вочы вольна вусны вечар
вычварэння ведаць водар
ганьба глупства гонар горы
дараваць дрыгва далёка
на далоні дзіры дзікасць
жаль жадання жах жыцця

жораў зрыў забойства звычка
загарнуць загінуць злосць
існасць існуе імгненьне
імавернасць катаваць

кінуць лязы летуцення
лютасць лёс любоў марудна
марыць мрояў мэты мыць

незваротна надламаная
носьбіт непакорнасці
насцярожанасці натоўп
нельга перажыць
пакласці памерці
прытомнасць паліць
пералічваць пахаванні
пяшчоты пакуты
ропат рэйкі
раніца развітання
рукі раны
сутнасць самоты
сузор’е сапраўднасці
саспелыя словы
сапраўдны сум
сымбаль таемнасці
труна турботаў
тытунь трапленняў
тканіна туліцца
увогуле ўтоены
укрыты ўратаваны
удала ўпасці
фашыстоўскі хібіць
хаваць цноту
цурацца
цекчы
цотнае цела
цеплынь чакання
човен чалавецтва
шэпат шчырасці
эротыка юнацтва
ялавічная яма

асэнсаваная адзінота, калі ты ляжыш аголеная
адарваная ад самой сябе
безнеадзейная барацьба
дзіры долу

алкаголь не пераконвае, безсэнсоўная акалічнасць
мы глытаем паветра — гэты замшэлы вобраз
кірунак у нікуды паліць кастры упасці наўзніч
укрыцца футрам, і зоркі загарнуць звычкі зламаць

той і гэты бераг гульня ў гукі годы губляць
агучыць імя сваё рэзаць загойваць раны
забывацца ў калодзежы пакутаў і памяці
спадзявацца на цуд плыні пустэчы

раніцай у вырай ляцець
зіхацець
пахаваць гэтыя плямы рукі раны
патаемна рэўнасна сны даглядаць
што нам засталіся -

то яма юнацтва


Частка 5


Кажаш што магілы з боку дзяржавы-ўдзельніцы
Кажаш што ён можа быць толькі адзін
Кажаш што ў нас няма іншага шляху
Кажаш што ў іх нарадзілася нешта падобнае на
Кажаш ты мне мілы мой край азёрны
Кажаш ты ў небе над імі і намі і нашымі вачыма
Кажаш глядзі ў нікуды ня будзе каму жыць
Кажаш я бачыў як паміраюць людзі дзеці ад
Кажаш невыпадкова невыразна нема
Кажаш ідзем далей на поўнач усход поўдзень

Кажаш ты мне мілы мой міленькі мой родны мой вайну не забыць цябе не пакіну цябе не ўратую і нельга не пагадзіцца з гэтым нельга не заўважыць і ацаніць некалькі год дзён пасля пачатку атрымання заняцьця нельга было назваць яго імя нельга было назваць ягоныя словы якія маюць дачыненне да мяне да цябе да самага вечара канца пачатку

Я маўчу маўчу маўчу ўжо не будзе ніколі і нікому нічога не засталося ніводнага з іх не было і не быў у той час у тым месцы ня бачыў як паміраюць ад людзі дзеці не чакаў такога не хаваў паветра і глебу і рэкі і азёры і лясы і палі і лугі і зараснікі хмызняку

Кажы мне ў вочы што гэта такое і ў той жа час у горадзе ўспыхне пажар

Кажы мне ў твар і шыю маю абвяжы дзягай і туга сцягні

Кажы мне што сцягі і агнястрэльная зброя ўжо не патрэбны

Кажы што гэта не проста віртуальны музей беларускага народнага фронту

Кажы мне напрыканцы чэрвеня жыцця мінулага

І мы разам скончым бег з Егіпта з краіны з адмоўнымі нумарамі з усмешкай на твары вуснах мяне не было не будзе зусім

Кажу табе ўсё гэта скончылася перамогай над ім узвышаецца вежа з гадзіннікам і ў гэтым выпадку не з'яўляюцца часткай беларускай мовы імя Янкі Брыля Купалы Маўра імя Коласа Карласа Караля Хадкевіча Станіслава Ляшчынскага

У назоўнікаў няма ні цябе ні мяне ні мяжы і паміж двума шэрагамі слупоў жыцця цішыня цемра і ноч адчуваеш яе пах?

Не кажы мне нічога ніколі нікому нічога не засталося ніводнага нічога не засталося ні ў чым нічым нельга было казаць


Слоўнік другі


Асэнсаванне адзінота адчай аднолькавы агіда аголенасць адарвацца агучыць асоба алкаголь акалічнасць бязсонне безнадзейны бадзяцца бегчы берагчы барацьба бязлітаснасць барва бачыць бачыцца бруд бераг бура вернік ветразь вочы вусцішны выгінацца вольны ванітаванне вусны вільготная вяртанне вечар вычварэнне вырай вакол ведаць вучыцца валачыць вітацца выць верыць выбачацца ганьба гульня гукі грудзі галеча грукаць гарэць глыбока гумавы губляць годы гостры глузд грак галіцца гузік гора геалакацыя гонар горы глупства глытаць дараваць дом дзеянне далёкае дрыгва далоні далёка дакор дах дасьціпны дрыгва дрыжаць драты дым дыхаць допыт давер дапамога дзіравы драўляны думкі доля дарэчы дзеянні дзіры дзікасць друк дзяліцца дзень еньчыць жаль жаданне жудасны жалоба жыццё жах жаўнер жырандоля жораў здзеквацца зручны зазірнуць зоркі зрыў запал злам забойства знаходка звычка зайздрасць зайздрасць зёлкі загойваць загарнуць загінуць забывацца зламацца закахацца імкнуцца істотнасць існасць імя істота існуе імавернасць імша імгненне інтанацыйны кахацца коўтаць катаваць кемлівы кірунак казаць калі кола калісьці краты конт кава кавалак клопат кропка калодзеж кут казаць кволасць кінуты літара летуценні лунаць лазня ламаць лютасць лыткі лёс лагоднасць лекаваць любоў марна мур міт маладосць марудзіць марыць мужнасць мроя мыць малюнак мэта мэлёдыя маланка млоснасць нораў непакорнасць нячутнае незваротна ные надламаная наканаванне носьбіт няпэўнасць насцярожанасць натоўп нельга перажыць пакласці пляскаць паліць пляны паляванне пытацца памерці прытомнасць процьма пах пералік парваная пяшчота прабачыць пачуты пакуты памяць плынь похва пахаванне процьма рэзаць рыць рызыка разарваць ропат рэйкі раніца рэўнасць развітанне раздаваць рукі раны рэзка раіць секчы самота сякера сутнасць сузор’і сапраўднасць спадзяванні суд саспелая соладка слухацца схіліцца словы сядзець смурод саромецца сапраўдны сум сіла сымбаль таемнасць труна торкацца трачаць турботы тытунь тло тыповасць трапленне танна тканіна туліцца тлумачыць таўчыся увогуле утоены укрыты уратаванне ужываць улегчыся удала упасць фіранкі футра фатэль фашыстоўскі хавацца хістаць храніць цнота цалавацца цытаваць цурацца цекчы цуд цікавасць цотная цела цяпло чаканні човен чысьціня чалавецтва шолах шэпт шэрань шакуючы шчырасць шыпшына шпацыр шчыльна шэры шнары шчасце шлях штосьці шалёнае шалік шлюб шчака шчыліна штурхацца элегія эротыка эмацыйнасць эга эстэтыка эмацыйнасць юнацтва юрыспрудэнцыя ялавічына яма


(будзе дапоўнена)

Подпишитесь на наш канал в Telegram, чтобы читать лучшие материалы платформы и быть в курсе всего, что происходит на сигме.
Добавить в закладки

Автор

File