Donate
многая лéта #1

Цведан Й. Ґамэр. Дзе вецер вучыцца хадзіць

многая лета04/07/25 13:4739


Scripta Continua

я аддаю вам усе мае знакі

пястуйце паветрам

іх засталося толькі кожнаму

засталося іх крохкае


,

лебедзь слязы тартуруе паверхняю

я’реп ікрага ьцычот аболаж яанашусыв

атачае дыханне коліць як кропля 

дзяліць паводле прыроды нізаць

дзяліць — гэта няправільна нанізваць

яна спявае дзяеліць няправільна


у гэтай мове так шмат каб адмовіцца


Casus

царкоўны звон 

чуць чуваць за ваўчынаю шкурай

закуты скінутымі рагамі 

паветра арнаменту дуалісу


працягнута-занесена вярба

сціснутайрукі

кІпа рысаў кІпарысаў


мяне мянуе тваярука

яе сціснуты кіпарыс

яго звон

іх скуру

Absolutus


Lacrimae Rerum

ьцсаннімеф яанаварфышаз

за фармальнай празрыстасцю месяца

ынеп іматюлав аз ілавх юцсанездад

нам ніколі не дасягнуць аголенасці 

людзей на карцінах

ГЭТАЎСЁПАНЯТНА

/  мора не хапае ў словах / яму бракуе словаў / мора нестае ў словах як паступовасць / 

сярод гэтых рэчаў дзе мора не хапае ў словах яму бракуе словаў мора нестае ў словах як паступовасць дзе вецер вучыцца хадзіць

сярод гэтых рэчаў

дзе вецер вучыцца хадзіць?

дзе яму нестае словаў і мора


Alcman, fr. 70

*

павам і чыюкам

І

[у кляштары śnieżka]

куты закратаванага квадрата 

сталёва афармлялі набожныя колцы павіных 

хвастоў яны рассыпаліся нібы авечкі тварагу 

гаркавымі ў руках дзетанькі-дзетанькі іх бралі

аперанымі далонькамі кідалі ў так званых тых 

хто ў сутанах? тыя


пад шапаценне дзюбаў і ранаў

мы ўмудраліся мілавацца ў галасах адно аднога


ІІ

   на філіажнцы

[                         ]

   пад сподкам


— ¿ калі скавыча прыпол пралітай парцаляны ты 

перакладзеш інтанацыю толькі на пісьме вядомых аскепачкаў

як гэта бывае з колерамі.

—  ̇ на якой мове францішканцы пісалі артыкулы ў вікіпедыі?


ІІІ

[паміж слядоў пералёту дро]зд у сваб

одзе звоннага язычка вызваляе нас 

ад счасаных тапонімаў між пальцаў

фараонна заплаквае магілкі частымі чужымі нашымі 

імёнамі падчас свайго гнездавання


*

чайкам і кірлям

сантымент да сапраўднага Горада тры (м/в)аюць

зафарбаваныя пампейскія чэлесы


кірлі замест жывой напятасці памяці ўтыкаюцца ў холад 

і і і 

мармуровага трывалага разлівістага 


ўсяго што пазбаўлена румянцу 

каб выхапіць тое апошняе і вулканічнае

што схавана ў костцы абрыкоса


мы непераборлівыя скалалазы ўпікаем абстракцыі

руіны мінор настолькі абстрактныя і настолькі зруйнаваныя што:

мы ≠ я+я

мы = я + яшчэ хтось-


ці мы заплецены ў косы набор траўных каранёў не??? рстрачваем суплетывізм на 

ці ці

мармуровейшае трывалейшае разлівісцейшае

толькі лепшае і горшае


*

Κʹi ʃis, puʎá m, puʎá m pitúmina,

pitáʃti tun aĭéra, n-aĭéra,

ðóʃti χabéri ti Fraɲgʹá.

І вы, птушкі-птушачкі мае крылаты,

ляціце ў неба, у небайка,

пердайце вестку франкам.

Ðóʃti χabé-- χabéri ti Fraɲgʹá,

χabérin is to Fráŋgo,

sto Fráŋgo.

Перадайце вестку-вестачку франкаў каралю,

вестку франкаў каралю,

франкаў каралю.

македонская народная песня

Comment
Share

Building solidarity beyond borders. Everybody can contribute

Syg.ma is a community-run multilingual media platform and translocal archive.
Since 2014, researchers, artists, collectives, and cultural institutions have been publishing their work here

About