Donate
Poetry

Піля. Шпалы Купалы

многая лета25/08/25 09:3091


*

цягнік цягне свае цягліцы
цягнік мяне мінае быццам
ад цягніка ніяк не адчапіцца
у цягніку вельмі лёгка спіцца
Вязынка
праязджаем шпалы
гэта шпалы, толькі шпалы
шпалы Купалы
Купалы шпалы
Купала ўпалы пад шпалы
праязджаем Купалы
цягнік пацягнуўся са станцыі "Залессе"
у яго прыйшлося залезці
і з табой развітацца
а, ну вось
пралілось
пра мілосць


I

Забалочанае поле
Непрыкметнае неба
Хаты закапалі
Я знайшоў сваю вёску
Крок адгукаецца паганствам
Праз гнілы ганак


ІІ

Urbanitas зжэрла нас
Не мяне, не цябе, не яго, не яе
Мае рустычныя матывы толькі фарс
Ex urbe sum, in urbe ero
Я згубіў сваю вёску як навучыўся чытаць
Сонца сёння ўстала ў бутэльку
Карані сабе каўтануў я на грудзі
Gaudete!
Заўтра зводніца каханняў, лісцяў дрэваў пасярод
У хацінцы маладых пучком міртовым абаўе
І законы дасць Дыёна з трона вышняга свайго
Асцярожна Вясна

Comment
Share

Building solidarity beyond borders. Everybody can contribute

Syg.ma is a community-run multilingual media platform and translocal archive.
Since 2014, researchers, artists, collectives, and cultural institutions have been publishing their work here

About