Donate

Сеня Стасюкевіч. Слоўнікавыя словы

многая лета15/02/26 12:3232


Паранімія (Грабчыкаў)

грызьня губляе паступальна. паднябенны кветачны саліцёр абязьлесеў пералесак. шляхецкая, яна брала рала ды арала, недавяркам не давярала, шабаш сьвяткавала. народ гаманіў пра яе фарсункай, уперамежку выклікаў сьлежку, але прывітальна папярэднічаў пра навальніцу і дапытлівасьць у судзе.

лядовая красамоўніцкая набожнасьць кансэрваторнай публікі у якой мяккая тварожнасьць твараў, дзірваністыя бакі ды бакі юбілейных пачвараў. маёмасныя магістраты, шкодніцкія пасланцы, знамянальныя сэкстанты выклікалі парлямэнтэра (яго цягнулі пяцёра), пакуль пералесак мярцьвеў саліцёра. а усё праз яе чараўнічаю спадчыннасьць! яны дурманьліва ганьбавалі маню падманам, ажно нявестак сьляпіла яе арэалам. што ж зробіш з крывіцкім гармідарам? веру, дзеўкі харашэлі б яе ідалам.

на паўстанцы чакаў зьвярыным поглядам эмігрант касьцяны. яна, нібы мятлушка, прыціснулася да сьцяны. ён — непаваротны – воклічам грымнуў гаротным. вымернымі буржуйскімі крокамі побач з зубастым тынам ля чыгуннага чына з рэліктам падпахай два цені: мані-княгіні ды бедака з каласовым адценьнем і пасрэднасьцю бурмістра, які самадзеючы быстра віжаваў пашпарт. у воласьці шапталі, што бачылі толькі маладзіцу-жняярку з нерэальным рэверсам, якая дакладна цалавалася з гэбэльсам.

явачна байкавая гісторыя, што мог распавесьці назнарок толькі санлівы венскі паслужны бакуніст, пакуль які-небудзь абрыдлівы турыст дапытваў пра саслоўнасьць у рэчы паспалітай і зьнішчэньне маґдэбургскага права. чалавеча, брава! учора амонім прынёс дубальт дакумэнта на імя крывяністай дачкі магістрата марыі збараскай. будзьце зь ёю духмянымі, калі ласка.


Асананс (Байкоў і Некрашэвіч)

Уся белмова гэта асананс на “а”!
Марыя Бадзей

жнівень. босы мужык блудзіць у зжоўклым іржышчы. недзе поруч з гумном віскочуць сьвіньні — ежы хочуць, дык высунулі лычы і квохчуць, нібы куры, дурнеюць. змрок крыху сыходзіць. мех зь зернем рудзеюць, лынды б’юць — трэ везьці ў млын. зерне ў гэтым годзе нібы кулі, ох, жыці будзем!

вуліцы ўжо ў месьніцкім людзе. з ночы дождж імліць, золь шкодзіць плыні рук і ног. куродыміць комін, чорны дым брыдчэе і лысы бусел уе кублы. рэчы мочылі ўноч — ночвы былі звыш услончыку ў поўдневы бок будовы — потым іх перылі і сушылі. певень песенькі вёў, песьціў.

жонкі сыйшлі служыць. побыт ішоў. дом жыў. помсьлівы кот віжыў поскудзь нейкую. безьліч мышэй бэсьцілі дол і котку юшылі. ён прыкмеціў іх у куце пры бэльцы і помеж печы — рушыў туды. скокнуў у бок, дзе зёлкі віселі, і бліснуў позірк жоўты, дзёрзкі. іклы выкрыў, кіпцюры выпусьціў і сыкнуў. ды мышы ўжо збеглі. ены кпілі з коткі, дурнем строілі.

дзеці рупілі есьці. прывен шырэў у поцемку і безвыніковымі былі пошукі лусты здору. поліўкі б  з’есці крыху ці груцы! ноччу прыйдуць людцы, узьліюць нішчымны булён ды ўкроюць рошчыны. шчэ толькі квітнее дзень і дзеці могуць прымгнуць ці выйсці ў двор і здурэць крыху.

друзлы мужык крэсіць і курыць люльку. сёння трэ будзе згрэсьці мурог, бо інее з кожным днём усё болей. дый у прыгуменьне трэ зьнесці ношкі, ужо восень ідзе, сьцюжы. скуль гібеў у ржышчы, прыкмеціў нейкі гук. процілеглы бок, дзе быў лес, шчэ сьніў сны.

вепрукі, лісы ды совы толькі леглі, трусы ды чэрнеці толькі плюшчылі вочы.

гук стрэлу бомкнуў і прыглухнуў. чуў толькі прымірэнчы стогн. прыстрэлілі мо.

сьвет беспрытомнеў…

удзень лінуў кепскі дождж і мужу вельмі прыступілі смылець ныркі. несуцішны, невыцерпны боль крочыў у нутру. мужык рушыў у двор дык ледзь ссунуў ногі. поўднем быў ужо ў пуні, поруч з муром. корпус ліпіць. спустошыў куб студні ды спрытомнеў крыху. сеў у сенцы, прыплюшчыў вочы, згубіў думкі. выбеглі дзеці — вісусы і беспрытульнікі. угледзелі, што дзеду дрэнь, дык выйшлі песьціць! кволы, ён, дрыжучы, сыйшоў у поле. шэры куток гэткі, бедны! збуцьвелы хлеў, брыдкі бруд і згрызоты нішчуць.

сьціхнуў хворы мужык і прыліп нібы…

і толькі крык:

— аааааа!


Іншамоўе (Булыка)

пашпартыстка – стаката! далікатна каталагізуе краты, індыксуе графаманак прэтэнцыёзным атрамантам, з амбоны ляцяць ейныя лозунґі лямантам. нотабэне: ксэракс працуе эвэнтуальна!

артыстка шпацыруе з пашпартысткай матрыманіяльна, пакуль наркамафія трымае крымінальны квартал. мнэмоніка пэнаты: нелегітымная цнота. мнэмоніка альвеолы канфэдэратаў: фатальная ятрагенія. балетмайстаркі сымпатызуюць урбанізацыі, да гэтага трэба прызвычаіцца: паранармальны фетыш норд-вэсту. асыміляцыя сэрвільных люмпенаў да арыстакратыі – суіцыд сувэрэнітэту. і хто тады будзе займацца геральдыкай? сакрамантальная цэнтралізацыя толькі праформа клерыкалізму. карыес жан-жака русо, імпатэнцыя панятоўскага – гэта так аўтахтонна.

думкі пра ейны гафт – вазелінавыя. німб андрафобіі, як грандыёзны фінал імпэрыялізму. так пісаць, прэрагатыва калёній.

індыфэрэнтныя рэпатрыянты, сэпаратныя трыўмвіраты і прэтэнцыёзныя абстыненты трэціруюць пашпартыстак. і мне шкада іх.

гэта мой ідэфікс – рэстытуцыя тэзаўрусаў.

Kirył Bułaj
Comment
Share

Building solidarity beyond borders. Everybody can contribute

Syg.ma is a community-run multilingual media platform and translocal archive.
Since 2014, researchers, artists, collectives, and cultural institutions have been publishing their work here

About