Donate

Марыя Грацыя Інсінга. Перарванае Альбеда

многая лета02/06/26 17:3550


пераклад з італьянская Лізы Херэш і Адры Мунгейц


***

квецень між пакіна і пэлёра
не разглядае эвалюцыйных гіпотэз
гэта нават не падварыянт
і яе не клапоціць немагчымае
можаш паўтарыць? гэта першы няверны
крок у напрамку да вечнасці


***

адной эпохі і аленевай сківіцы
ў пячоры грымотаў дастаткова
каб праплысці мезаліт спасцігнуць
неспасцігальнае ўнутры розуму
не робіць спасцігальным нічога і тут
драбнюткія лёзы крэменю зацвярджаюць сябе
я не чакаю правізіі галасоў
сыходзь з уласнае волі


***

не жыццё ў часе і яднаецца з голасам
кожны гук і ў пункце жыцця я аддаю цемры
маю маці і мая маці гэта рыба і
на месяцы я маю сына і маці
задыхаецца ў коле і не замыкае
замыкаецца безупынна безупыннае пасля


***

агрэсіўны характар ад узрушэнняў
няспынных вывяржэнняў просты выплеск
проста з цэнтральнай трубы ў дэльце
пралітай вады няма ці замнога?
чырвоная кветка і ўсе бледныя занураныя
ў абыякавасць перад абліччам сну
тое як кладзецца цемра на небе гэта
абкладанне пяшчотай


***

маладзік спаражняе свой бок
паказвае яго на знак чагосьці
чаго нестае: перарванага альбеда
ранення свайго таго што прыходзіць
з іншага нейкага свету ў свет
іншым што не хоча мінаць
і авалодвае тваім часам у цябе яго забірае
прымушае яго мінаць: ён не мае
аніякай спагады да цябе


***

адсюль не відаць ні халеры
але вось што напэўна: два разы
не тое самае а за іншым сякера
выпадак і ўсе гэтыя вартыя
жалю чарапы з псеўдапаэтычнай
экспазіцыі: зла мысная
сплёўвае цыгарэту з сапраўднага
чэрапа і вось усё ўжо скончана

Comment
Share

Building solidarity beyond borders. Everybody can contribute

Syg.ma is a community-run multilingual media platform and translocal archive.
Since 2014, researchers, artists, collectives, and cultural institutions have been publishing their work here

About