Адам і Ева - твор не толькі выгнання, але знаходжання новага свету. Не толькі выгнання, але і пабегу ад адзіноты. Не толькі сутыкнення з чужым, але і сустрэчы з бліжнім.
Марыя ў сваіх вершах дазваляе прыгожым кніжным словам вырвацца вонкі, быць і задумлівымі, і пяшчотнымі, і бунтарскімі, гаманіць на дарогах між італьянскімі мястэчкамі, перабіваць і перапытваць
Стос пасланняў пераскоквае з аднаго няўстойлівага медыуму на іншы, няўпэўнена заступае за межы суседніх моваў, каб не атрымаць адказу. Адмова, што становіцца архітэктурным прынцыпам.
Паэтка, як археалагіня, слоўнік за слоўнікам здымае чарговы лексікалагічны слой і прымушае Грабчыкава, Байкова, Некрашэвіча і Булыку гаварыць іхнымі словамі пра эміграцыю, імперыялізм і жанчын.